Мінздароўя: За суткі 609 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 609 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 779 чалавек.

27.06.2021 / 14:13

Учора было 778 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістравалі 415 339 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 408 307.

За ўвесь час памерлі 3113 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 18 032 тэсты. За ўвесь час — 6 754 808 тэстаў.

Nashaniva.com