96 спартсменаў увайшлі ў склад зборнай Беларусі на Алімпіяду. Гэта антырэкорд

Нацыянальны алімпійскі камітэт зацвердзіў склад беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях у Токіа. У спіс увайшлі 96 спартсменаў.

23.06.2021 / 16:40

Гэта антырэкорд Беларусі на летніх Алімпійскіх гульнях за ўвесь час самастойных выступаў.

Беларусь ездзіла на папярэднія летнія Алімпійскія гульні: 1996 — 157 спартсменаў; 2000 год — 139; 2004 — 151; 2008 год — 177; 2012 год — 160; 2016 — 120.

Летнія Алімпійскія гульні павінны пачацца ў Токіа праз месяц. Яны былі перанесены на год з-за каранавіруса.