Фігурантам справы «Прэс-клуба» працягнулі арышт яшчэ на два месяцы

Заснавальніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую, праграмную дырэктарку Алу Шарко, дырэктара «Акадэміі Прэс-клуба» Сяргея Альшэўскага і аператара Пятра Слуцкага пакідаюць пад вартай да 22 жніўня.

23.06.2021 / 15:25

За кратамі застаецца і экс-супрацоўніца БТ Ксенія Луцкіна, якая фігуруе ў гэтай справе, таксама на волю не выйшла.

Супрацоўнікаў «Прэс-клуба» затрымалі 22 снежня. Тады ў офісе і кватэрах менеджараў правялі ператрусы, а Юлію Слуцкую сілавікі спынілі ў аэрапорце, калі яна з дачкой і ўнукамі вярталася з адпачынку. 

Юлію Слуцкую абвінавіцілі «ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК), астатніх — у саўдзеле. Сяргея Якупава як грамадзяніна Расіі перад самым Новым годам дэпартавалі.

Nashaniva.com