Яшчэ 7 краін далучыліся да авіябайкоту Беларусі. Нават Ліхтэнштэйн

21.06.2021 / 14:28

4 краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС, а таксама тры члены Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ) далучыліся да рашэння ЕС аб забароне на допуск у сваю паветраную прастору і аэрадромы самалётаў беларускіх авіякампаній.

Краіны-кандыдаты, у тым ліку Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, а таксама такія краіны ЕАСГ, як Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, члены Еўрапейскай эканамічнай зоны, далучаюцца да рашэння Рады ЕС.

Nashaniva.com