На Камсамольскім возеры 22 чэрвеня адкрыецца новы экскурсійны маршрут

Пра гэта паведаміла «Мінск-Навінам» начальнік экскурсійна-метадычнага аддзела Мінгарвыканкама Ганна Сажнева.

17.06.2021 / 14:41

«Мінск-Навіны»

Мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя з дня запланаванага ўрачыстага адкрыцця возера, якое было сарвана 22 чэрвеня 1941 года з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Цеплаход будзе адпраўляцца ад прыстані, якая знаходзіцца побач з прыпыначным пунктам «Камсамольскае возера» на пр. Пераможцаў. З карабля можна будзе ўбачыць усю акваторыю возера, а таксама парк Перамогі, Траецкае прадмесце. Судна будзе праходзіць каля фантанаў, якія падсвятляюцца ўвечары.

Пакуль што плануецца, што паездкі па новым напрамку на акваторыі Камсамольскага возера будуць арганізоўвацца па замове ў выхадныя дні.

Nashaniva.com