Сіноптыкі: 15 чэрвеня — да +28

15 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

15.06.2021 / 07:30

Месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Вецер паўночна-заходні, слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра +22..+28°С.

Сёння ў Мінску: без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай +13..+15°С, днём +23..+25°С, увечары +18..+20°С.

Nashaniva.com