Вакаліста Gods Tower будуць судзіць за абразу чыноўніка

Вакаліста культавага гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава 15 чэрвеня пачнуць судзіць за абразу старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Па артыкуле 369 КК музыку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, піша «Еўрарадыё».

14.06.2021 / 17:18

Музыка дадае, што нічога добрага ад суда не чакае і гатовы да ўсяго — «аж да таго, што закрыюць».

Працэс над Лэслі «Ножыкам» — так Уладзіслаў Наважылаў вядомы сярод фанатаў — пачнецца 15 чэрвеня а 10:00 у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.