Мінздароўя: За суткі 697 выпадкаў каранавіруса 

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 697 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 432 чалавекі.

14.06.2021 / 13:05

Учора было 923 выпадкі.

Агулам з пачатку пандэміі зарэгістравалі 406 360 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 399 174 пацыенты.

За мінулыя суткі зрабілі 10 879 тэстаў (за ўвесь час — 6 544 800 тэстаў).

Nashaniva.com