Ëсць магчымасць паўдзельнічаць у раскопках старога Менска

У чацвер, 10 чэрвеня, стартуюць археалагічныя раскопкі на Менцы — месцы, дзе пачынаўся Менск (7 км ад кальцавой, за Малінаўкай).

08.06.2021 / 15:08

Раскопкі пройдуць на селішчы Х-ХІ ст. ст., на беразе колішняга Дуная, у непасрэднай блізкасці ад Менскага замчышча Х ст., за 150 метраў ад музея «Стары Менск», напісаў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка.

Раскопкі будуць і ў будныя, і ў выходныя дні.

Шукаюць валанцёраў, асабліва моцных хлопцаў, асабліва на першыя 2-3 дні, бо там акурат патрэбна грубая фізічная сіла.

Ахвотныя, пішыце адразу на мэйл labadzenka@gmail.com.

Nashaniva.com