Славакія плануе дазволіць прыязджаць замежнікам, што прышчапіліся «Спутнікам V»

Улады Славакіі плануюць дазволіць уезд на тэрыторыю краіны замежнікам, што прышчапіліся ад каранавіруса расійскай вакцынай «Спутнік V».

07.06.2021 / 14:02

Браціслава, pixabay.com

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Славацкае радыё.

МЗС Славакіі рэкамендуе ўладам прызнаць даведкі аб атрыманні прышчэпак «Спутнікам V», якія замежнікі прадставяць пры ўездзе ў краіну.