Да звычайнага рэжыму работы вяртаюцца яшчэ дзве бальніцы Мінска

Прычына — зніжэнне выпадкаў каранавіруса ў Мінску.

03.06.2021 / 16:18

Ужо ў пятніцу, 4 чэрвеня, у 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава аднаўляецца работа пульманалагічнага, кардыялагічнага, гастраэнтэралагічнага аддзяленняў і радзільнага дома.

А з 7 чэрвеня будуць аказваць дапамогу пацыентам у рэўматалагічным, кардыялагічным і гінекалагічным аддзяленнях 1-й гарадской клінічнай бальніцы, паведамляе БелТА.