Кубак Амерыкі па футболе забралі ў адной краіны, затым у другой — і аддалі трэцяй

Галоўны футбольны турнір Паўднёвай Амерыкі павінен прайсці з 13 чэрвеня па 10 ліпеня.

31.05.2021 / 18:59

Кубак Амерыкі па футболе пройдзе ў Бразіліі, піша РБК.

Нягледзячы на перанос, даты турніру застануцца ранейшымі. Гарады і стадыёны, на якіх пройдуць матчы спаборніцтва, абвесцяць пазней.

Першапачаткова турнір павінен быў прайсці з 13 чэрвеня па 10 ліпеня 2020 года ў Аргенціне і Калумбіі. Аднак у сакавіку мінулага года было прынята рашэнне перанесці турнір з-за пандэміі каранавіруса.

У маі права на правядзенне турніру была пазбаўленая Калумбія, а сёння стала вядома, што Аргенціна таксама пазбавілася права на правядзенне турніру. Рашэнне аб пераносе матчаў прынятае з-за неспрыяльнай абстаноўкі з распаўсюджваннем каранавіруса ў гэтых краінах.

Nashaniva.com