Самалёты «Белавіі» не паляцяць у Ларнаку

Кіпр закрыў паветраную прастору для беларускіх авіякампаній.

31.05.2021 / 18:44

Чытач «Нашай Нівы» Зміцер Каспяровіч паведамляе, што не змог выляцець з Кіпра яшчэ ў суботу 29 мая.

«Нам 28 мая паведамілі, што рэйс «Белавіі» не адбудзецца. Самалёт Мінск — Ларнака ў той дзень нават не вылятаў на Кіпр. Цяпер эвакуацыі на Кіпры чакае прыкладна 400-500 беларуcаў. Абяцаюць адмысловы рэйс, які вывезе людзей, але калі ён будзе — невядома. Мне на дадзены момант пражыванне аплачвае турфірма, у якой я браў пуцёўку, бо гэты выпадак падпадае пад страхоўку», — расказаў ён.

Nashaniva.com