У Рагачове жанчына выкінула з акна аскепкі посуду. Яны паранілі чатырохгадовага хлопчыка

Жыхарка Рагачова з балкона сваёй кватэры выкінула аскепкі керамічнага посуду.

31.05.2021 / 18:06

У гэты час там апынуўся 4-гадовы хлопчык. У выніку ён атрымаў рану патыліцы, піша мясцовае выданне «Свабоднае слова»

Прычым міліцыі жанчына сказала, што выкінула посуд наўмысна.

Заведзена крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 (хуліганства).

Nashaniva.com