У МУС распавялі аб «мініраванні» больш як 100 мінскіх школ 31 мая

У навучальныя ўстановы краіны 31 мая паступілі лісты аб «мініраванні». Інфармацыя не пацвердзілася, паведамляе Тelegram-канал «Пресс-секретарь МВД».

31.05.2021 / 13:43

Лісты з такім зместам атрымалі 118 школ Мінска, а таксама ўстановы адукацыі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Усяго ў краіне паведамленні атрымалі 270 адрасатаў.

Усе аб'екты абследавалі праваахоўнікі, праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне датычных да пагроз асоб.

У Міністэрстве нагадалі, што за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.

Nashaniva.com