Аблёт Беларусі самалётамі прыводзіць да росту выкідаў СО2

Агенцтва кіравання паветраным рухам EUROCONTROL падлічыла, што ў выніку перанакіравання самалётаў у абыход авіяпрасторы Беларусі ўтвараюцца дадатковыя 250 000 кг выкідаў СО2 штодзень, піша Euractiv.

31.05.2021 / 10:39

Да забароны перавозчыкам на палёты ў Беларусь краіну штодня перасякала каля 300 рэйсаў, прыкладна 100 з іх выконваліся перавозчыкамі з ЕС або Вялікабрытаніі.

Штодня з-за перанакіравання маршрутаў спальваецца каля 79 000 кг паліва. Выкід вокіслаў азоту, забруджвальных рэчываў, якія спрыяюць смогу і кіслотным дажджам, павялічваецца прыкладна на 1200 кг.

Агенцтва Еўрапейскага Саюза па авіяцыйнай бяспецы (EASA), рэгулюючы орган ЕС, 25 мая выдала рэкамендацыі для авіякампаній пазбягаць беларускай паветранай прасторы.

Nashaniva.com