Сіноптыкі: 31 мая — да +18

31 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

31.05.2021 / 07:14

Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём +12..+18°C.

У Мінску пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +9..+11°C, днём +14..+16°C, увечары +10 +12°C.

Nashaniva.com