Мінздароўя: За суткі 1178 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравалі 1178 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1553 чалавекі.

30.05.2021 / 13:53

Учора было 992 выпадкі.

З пачатку пандэмі зарэгістравалі 393 807 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 384 933 пацыенты.

За ўвесь час памёр 2841 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 19 432 тэсты. Усяго ў краіне правялі 6 млн. 323 тыс. 672 тэсты.