«Практычна паветранае пірацтва». У МЗС абурыліся разваротам самалёта Мінск — Барселона

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз выказаў абурэнне з-за сітуацыі з самалётам Мінск — Барселона, які сёння развярнулі ў паветры.

26.05.2021 / 18:53

«Цалкам абуральны факт і амаральны ўчынак. Шчыра кажучы, ужо практычна паветранае пірацтва», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

«Проста здзіўляе халоднае ігнараванне інтарэсаў людзей, якія знаходзяцца на борце, іх бяспекі. Яны ў чым вінаватыя? Калі здарыцца пазаштатная сітуацыя, асобы, якія прымалі такое рашэнне, панясуць адказнасць?» — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Nashaniva.com