Найлепшы літоўскі футбаліст адмовіўся ад удзелу ў Матчы зорак на стадыёне «Дынама»

5 чэрвеня на стадыёне «Дынама» ў Мінску павінен прайсці матч, прысвечаны 110-годдзю беларускага футбола. У ім экс-зоркі еўрапейскага футбола павінны згуляць з экс-зоркамі беларускага футбола.

26.05.2021 / 09:00

Delfi.lt

Таксама меркавалася, што гэта будзе развітальны матч Аляксандра Глеба.

Сярод еўрапейцаў анансавалася імя літоўца, пераможцы Лігі чэмпіёнаў у складзе «Порту» Эдгараса Янкаўскаса.

 Delfi піша, што ў выніку Янкаўскас адмовіўся выступаць у матчы. Выданне брала інтэрв'ю з нагоды ягонага ўдзелу, але пасля публікацыі — у аўторак удзень — Янкаўскас перадаў, што вырашыў адмяніць паездку ў Мінск.

Чытайце таксама:
Найлепшы бамбардзір футбольнай зборнай: «Якая палітычная сітуацыя ў вас у краіне — мне гэта проста без розніцы»

Nashaniva.com