Апублікавана відэа з Соф'яй Сапега пасля затрымання. Яна кажа, што з'яўляецца рэдактарам тэлеграм-канала

25.05.2021 / 20:28

Беларускі праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс з расіянкай Соф'яй Сапега, затрыманай пры пасадцы самалёта Ryanair у Мінску.

Сапега называе свае даныя і месца жыхарства, а затым кажа, што з'яўляецца рэдактарам тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», «які публікуе асабістую інфармацыю супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Nashaniva.com