Расіянку Соф'ю Сапегу арыштавалі на два месяцы

Грамадзянку Расіі Соф'ю Сапегу, затрыманую пры пасадцы самалёта Ryanair у Мінску, арыштавалі на два месяцы. Пра гэта РБК паведаміў яе адвакат Аляксандр Філановіч.

25.05.2021 / 19:09

«Сёння быў допыт Соф'і. Ёй выстаўлена падазрэнне ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Абраная мера стрымання — ўтрыманне пад вартай на тэрмін два месяцы. Месца ўтрымання падазраванай — СІЗА КДБ. Следства вядзе Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З адваката ўзятая падпіска аб невыдаванні. Ёй аказана і будзе надавацца належная юрыдычная дапамога», — сказаў ён.

Nashaniva.com