Зяленскі прапанаваў забараніць палёты ў Беларусь

24.05.2021 / 19:12

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў Кабінету Міністраў прапрацаваць рашэнне аб спыненні авіязносін з Беларуссю, паведамілі ў яго офісе.

Па словах прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля, пытанне аб забароне авіязносін з Беларуссю будзе разгледжана на пазачарговым пасяджэнні ўрада 25 мая.

Падставай для прапрацоўкі забароны стаў інцыдэнт з пасажырскім самалётам авіякампаніі Ryanair, які рухаўся з Афін у Вільню. Напярэдадні, 23 мая, лайнер экстрана прызямліўся ў Мінску пасля паведамлення аб мініраванні.

Nashaniva.com