У Іспаніі ўнутры статуі дыназаўра знайшлі нежывога мужчыну

Паліцыя мяркуе, што 39-гадовы мужчына ўпусціў тэлефон у статую, а пасля захрас там, калі спрабаваў яго дастаць.

24.05.2021 / 17:25

Фота The Guardian

Да статуі дыназаўра ў іспанскім муніцыпалітэце выклікалі паліцыю пасля таго, як бацька і сын заўважылі, што ўнутры статуі штосьці ёсць, піша The Guardian.

Паліцыя знайшла цела чалавека ў назе статуі. Мяркуецца, што ён цягнуўся па ўпушчаны ўнутр скульптуры мабільны тэлефон, але палез галавой наперад і не змог выбрацца. Паліцыя яшчэ чакае вынікі ўскрыцця, але, хутчэй за ўсё, мужчына праляжаў у статуі некалькі дзён.

Па звестках мясцовых СМІ, сям’я абвясціла мужчыну ў вышук за некалькі гадзін да таго, як знайшлі яго цела.

Nashaniva.com