Наўседа: Пасажырскі рэйс на Вільню быў прымусова пасаджаны ў Мінску

Прэзідэнт Літвы адрэагаваў на сённяшнія падзеі вакол самалёта Афіны — Вільня.

23.05.2021 / 16:43

«Беспрэцэдэнтная падзея! Грамадзянскі пасажырскі самалёт, які ляцеў у Вільню, быў прымусова прыземлены ў Мінску.

Беларускі палітычны актывіст быў у самалёце. Ён арыштаваны. За агіднымі дзеяннямі стаіць рэжым. Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча!» — напісаў Гітанас Наўседа ў сваім твітары.

У аэрапорце Мінска, рэзка змяніўшы курс, прызямліўся самалёт Афіны—Вільня — на борце быў Раман Пратасевіч

Nashaniva.com