Індыя патрабуе выдаліць з сацсетак інфармацыю пра «індыйскі» штам кавіду

Індыйскае Міністэрства інфармацыйных тэхналогій разаслала адпаведныя лісты ў офісы найбуйнейшых сацыяльных сетак.

22.05.2021 / 15:42

Яны патрабуюць выдаліць увесь кантэнт, звязаны з «індыйскім штамам». Як сцвярджаюць улады, гэта звязана з тым, што СААЗ афіцыйна не называла так ні адну з разнавіднасцяў COVID-19. Улады Індыі лічаць, што згадкі пра «індыйскі штам» шкодзяць рэпутацыі краіны.

Раней навукоўцы выявілі новы від кавіду ў індыйскім штаце Заходняя Бенгалія. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэты штам перажыў мутацыю і можа распаўсюджвацца з куды большай хуткасцю, чым стандартная варыяцыя інфекцыі.

Чытайце таксама: Індыйскія ўлады ігнаравалі папярэджанні аб небяспечнай мутацыі кавіду — Reuters

Nashaniva.com