У Баранавічах увекавечаць памяць загінулых лётчыкаў

Мэр Баранавічаў паабяцаў увекавечыць імёны лётчыкаў, якія загінулі, імкнучыся адвесці самалёт ад дамоў.

21.05.2021 / 15:10

Як сказаў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі, «прынятае рашэнне ўвекавечыць імёны маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі за іх геройскі і доблесны ўчынак».

Ці будзе гэта сквер, або памятны знак, або назва вуліцы, стане вядома ў найбліжэйшы час, паведамляе выданне «Наш край».

Nashaniva.com