Жыхар Навагрудка прынёс у абменнік фальшывыя 500 еўра. Кажа, што знайшоў на вуліцы

Жыхар Навагрудка прынёс у абменнік падробленую купюру ў 500 еўра

20.05.2021 / 15:36

Мужчына кажа, што грошы знайшоў на вуліцы і адразу ж паспяшаўся ў банк, каб абмяняць, паведамляе «Звязда».

Сапраўднасць банкноты выклікала сумнеў у супрацоўніцы банка, пра што яна паведаміла ў міліцыю. Міліцыя канфіскавала купюру і накіравалі яе для правядзення экспертызы. Экспертыза пацвердзіла, што купюра падробленая.

Nashaniva.com