У Італіі асушылі вадасховішча — і знайшлі рэшткі затопленай вёскі

На поўначы Італіі ў межах рамонтных работ асушылі штучнае возера. Цяпер там можна пабачыць рэшткі вёскі, якую затапілі некалькі дзесяцігоддзяў таму.

19.05.2021 / 15:22

Так выглядала возера да асушэння. Фота BBC

Штучнае возера Рэзія вядомае сваёй старажытнай званіцай XIV стагоддзя, якая выступае з-пад вады. Аднак цяпер на месцы часова асушанага вадасховішча можна ўбачыць яшчэ і рэшткі вёскі Курон, дзе калісьці жылі сотні людзей. У 1950 годзе вёску затапілі падчас будоўлі гідраэлектрастанцыі.

Возера Рэзія знаходзіцца ў рэгіёне Паўднёвы Тыроль, што на поўначы Італіі, піша BBC.

На фотаздымках бачныя прыступкі, сцены і скляпы на тым месцы, дзе было дно возера.

Гісторыя вёскі стала прататыпам для серыяла Netflix «Затоплены горад».

Nashaniva.com