Кім Чэн Ын забараніў джынсы скіні, ірваныя джынсы і экстравагантныя прычоскі

Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын асцерагаецца, што праява самавыяўлення і індывідуалізму ў вонкавым выглядзе сярод моладзі Паўночнай Карэі можа ў выніку прывесці да звяржэння рэжыму ў краіне.

18.05.2021 / 14:00

Wikimedia Commons

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг мер, піша lenta.ru са спасылкай на Daily Mirror.

У прыватнасці, Кім Чэн Ын абвясціў па-за законам джынсы скіні і рваныя джынсы.

Экстравагантныя «антысацыялістычныя» прычоскі цяпер таксама будуць разглядацца як прыкметы пагрозы грамадскаму ладу. На выбар жыхарам КНДР прадставілі абмежаваны пералік дазволеных стрыжак.

Маўляў, паўночнакарэйскі лідар баіцца «дэкадэнцкага» заходняга ўплыву на моладзь краіны, які нібыта можа прывесці да краху яго рэжыму.

Паводле выдання, Кім Чэн Ын усё больш турбуецца аб магчымым звяржэнні рэжыму. У сувязі з гэтым, раней ён выдаў дэкрэт аб тым, што людзей, якія трымаюцца экстравагантнай моды, варта адпраўляць у працоўныя лагеры.

Nashaniva.com