Ізраільская армія разбурыла ў сектары Газа дом намесніка кіраўніка Палітбюро ХАМАС

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па доме намесніка кіраўніка Палітбюро ХАМАС у сектары Газе Халіля аль-Хайі. Пра гэта са спасылкай на ізраільскую армію паведамляе The Israel Times.

15.05.2021 / 20:15

У заяве ЦАХАЛа гаворыцца, што дом выкарыстоўваўся як «тэрарыстычная інфраструктура».

Раней ізраільскія сілы разбурылі гмах у Газе, які выкарыстоўвала вайсковая разведка ХАМАС. Там таксама знаходзіліся офісы некаторых СМІ, у тым ліку тэлеканала Al Jazeera і агенцтва Associated Press (AP).

За некалькі гадзін да атакі вайскоўцы Ізраіля папярэдзілі людзей унутры будынка пра пагрозу. ЦАХАЛ заявіў, што палесцінскія сілы наўмысна размяшчаюць ваенныя аб'екты па суседстве з цывільным насельніцтвам, каб выкарыстоўваць іх як «жывы шчыт».