У Дуброўне мужчына пабіў пракурора раёна

Супраць 32-гадовага жыхара райцэнтра распачалі крымінальную справу.

13.05.2021 / 20:36

Пракуратура паведамляе, што 6 мая 2021 года ў Дуброўне мужчына пабіў раённага пракурора з «мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці і прымусіць да змены яе характару».

Мужчыну ўзялі пад варту. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com