Гандлёвы дом «На Нямізе» зноў адкрыўся для пакупнікоў

03.05.2021 / 16:26

Гандлёвы дом «На Нямізе» зноў адкрыўся для пакупнікоў пасля кароткага перапынку. Цяпер гандлёвы пункт уваходзіць у склад універмага «Беларусь».

Нагадаем, «На Нямізе» быў закрыты 28 красавіка на перыяд рэарганізацыі і цяпер адносіцца да юрыдычнай асобы «Гандлёвае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Універмаг Беларусь». Аддзел тканін і кафэ «Сустрэнемся на Нямізе» пакуль што закрытыя, астатнія аддзелы прымаюць пакупнікоў у штатным рэжыме.

Nashaniva.com