Звольнены галоўны доктар 3-й гарадской дзіцячай бальніцы, вядомы дзіцячы рэаніматолаг Максім Ачарэтні

Пра гэта Tut.by стала вядома з вартых даверу крыніц.

30.04.2021 / 13:33

Сам Максім Дзмітрыевіч гэтую інфармацыю пацвердзіў, аднак абмяркоўваць падрабязнасці пакуль адмовіўся, паабяцаўшы распавесці ўсё пазней.

Максім Ачарэтні — вядомы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Менавіта ён у першую хвалю кавіду запусціў флэшмоб «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома», размясціўшы сваё фота ў медыцынскім халаце з гэтым подпісам у сябе на старонцы ў фэйсбуку.

Яго падтрымалі іншыя дактары.