Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Казахстана

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, паведамляе Пул першага.

30.04.2021 / 12:52

akorda.kz

Кіраўнікі краін абмеркавалі ўзаемадзеянне ў фармаце ЕАЭС (у тым ліку парадак Вышэйшага Дзяржсавета ў маі); работу СНД (у наступным годзе ад Беларусі старшынства пяройдзе да Казахстана); двухбаковае супрацоўніцтва; перспектывы далейшага росту двухбаковага гандлю; пандэмію і вакцынацыю.

Таксама Лукашэнка і Такаеў абмяняліся віншаваннямі ў гонар 1 Мая і Дня Перамогі, а таксама павіншавалі народы са значнымі рэлігійнымі падзеямі: Вялікаднем і Рамаданам.

Nashaniva.com