Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1276 пацыентаў з кавідам

25.04.2021 / 12:36

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1276 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1455, паведамляе Мінздароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 352 950 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 343 557 пацыентаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2493 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Nashaniva.com