Яшчэ дзвюх адвакатак пазбавілі ліцэнзіі

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла 21 красавіка пазачарговую атэстацыю адвакатак Ганны Ваўчынскай і Святланы Халаловіч, па выніках якой ліцэнзіі жанчын на прафесійную дзейнасць былі спыненыя, паведамляе spring96.org.

23.04.2021 / 13:23

Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі «факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя па выніках разгляду скаргаў грамадзян на дзеянні адвакатаў, а таксама падчас выбарачнай праверкі дзейнасці Менскай абласной калегіі адвакатаў, праведзенай Міністэрствам юстыцыі».

Ганна Ваўчынская мае 27 гадоў вопыту працы ў адвакатуры, а Святлана Халаловіч — 19 гадоў.

Nashaniva.com