Турцыя вырашыла прадаць баявыя беспілотнікі Украіне без папярэдніх умоваў

Турцыя прадасць баявыя беспілотнікі Bayraktar Украіне без папярэдніх умоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік турэцкага МЗС Меўлют Чавушаглу, піша ria.ru.

20.04.2021 / 23:25

Па словах турэцкага міністра, гэтая ўгода не накіравана супраць Расіі.

«Калі ў РФ будзе патрэба ў нашай прадукцыі, то, як мы купілі ў яе С-400, гэтак жа і прададзім ёй сваю прадукцыю. Мы, на шчасце, краіна, якая мае добрую вытворчасць, нам ёсць, што прадаць», — растлумачыў ён.

Раней стала вядома, што Украіна дамовілася з вытворцам Bayraktar TB2 аб куплі ў Турцыі партыі беспілотнікаў. У той жа дзень адзін з такіх апаратаў, верагодна, пастаўленых раней, быў заўважаны ў небе над Данбасам.

Менавіта Bayraktar сталі прычынай перамогі ў Карабаху.

Nashaniva.com