34, 60, 78: навукоўцы вызначылі тры этапы старэння чалавека

Навукоўцы з Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША паставілі пад сумнеў версію аб штодзённым старэнні і заявілі аб трох узроставых кропках, калі цела чалавека сапраўды змяняецца.

18.04.2021 / 19:28

Як паведаміла выданне Focus, спецыялісты прааналізавалі плазму крыві 4263 чалавек у веку ад 18 да 95 гадоў. Яны вывучылі каля трох тысяч розных тыпаў бялкоў і прыйшлі да высновы, што іх доля заставалася нязменнай на працягу дзесяцігоддзяў. Аднак у добраахвотнікаў у веку 34, 60 і 78 гадоў выявілі значныя змены на бялковым узроўні.

Навукоўцы звязалі гэтыя ваганні са зменамі ў арганізме ў цэлым. Хоць пакуль незразумела, як менавіта бялкі або склад крыві ўплываюць на старэнне, даследаванні на мышах паказалі, што пераліванне крыві ад маладых асобін станоўча адбіваецца на старэйшых.

Nashaniva.com