Макрон прапанаваў Захаду вызначыць чырвоныя лініі, праз якія не павінна пераступаць Расія

Пра гэта прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CBS, піша ТАСС.

18.04.2021 / 10:51

«Нам варта выпрацаваць выразныя чырвоныя лініі ў адносінах з Расіяй», — сказаў ён.

«Я лічу, што ў выпадку недапушчальных паводзін варта ўводзіць санкцыі», — адзначыў французскі лідар. Пры гэтым ён указаў на неабходнасць «канструктыўнага дыялогу», падкрэсліўшы, што «не варта абмяжоўвацца санкцыямі». «Нам патрэбен сумленны і адкрыты дыялог з Расіяй», — дадаў Макрон.

Nashaniva.com