ЦРУ: У Расіі дастаткова сіл на мяжы з Украінай для агрэсіўных дзеянняў

Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўлення (ЦРУ) ЗША Уільям Бернс мяркуе, што нарошчванне сіл у раёне мяжы з Украінай дазваляе Маскве распачаць нейкія агрэсіўныя дзеянні. Пра гэта ён сказаў у чацвер на слуханнях у спецкамітэце выведкі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

15.04.2021 / 18:13

Паводле кіраўніка ЦРУ, «нарошчванне сіл дасягнула такога ўзроўню, які дае магчымасць распачаць далейшыя агрэсіўныя дзеянні». «Вось чаму мы так сур'ёзна ставімся да гэтага», — сказаў Бернс.

Nashaniva.com