У Мінску тралейбус збіў дваіх дзяцей

Аварыя адбылася на вуліцы Казінца, паведамляе БелТА.

14.04.2021 / 19:06

14 красавіка а 16.35, рухаючыся па вуліцы Казінца ў напрамку Кіжаватава, тралейбус каля прыпынку наехаў на непаўналетніх дзяцей — хлопчыка 2007 года нараджэння і дзяўчынку 2012 года нараджэння.

У момант ДТЗ дзеці знаходзіліся на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Яны атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com