Сіноптыкі: 14 красавіка — пахаладанне, дажджы

14 красавіка ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, часам дажджы, у заходніх раёнах магчымы мокры снег, паведамляе Белгідрамет.

14.04.2021 / 07:18

Вецер пераменных напрамкаў, умераны, па захадзе парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём ад +4°C па захадзе да +17°C на паўднёвым усходзе.

У Мінску часам дождж. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Тэмпература паветра раніцай +6..+8°C, днём +9..+11°C, увечары +6..+8°C.

Nashaniva.com