Прызначаны новы пракурор Мінскай вобласці

На пасаду пракурора Мінскай вобласці прызначаны Юрый Шчацько. Сёння генеральны пракурор Андрэй Швед прадставіў калектыву новага пракурора вобласці, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры.

13.04.2021 / 17:09

Андрэй Швед падзякаваў за службу на гэтай пасадзе Сяргею Хмаруку, пазычыў яму поспехаў на пасадзе намесніка генеральнага пракурора.

Юрый Шчацько працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры, Следчага камітэта, узначальваў упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.

Хмарук заняў пасаду, якая заставалася вакантнай пасля таго, як Дзмітрый Гара быў прызначаны кіраваць Следчым камітэтам.

Nashaniva.com