Жанчыну аштрафавалі на 2610 рублёў за тое, што на Дзень Волі ішла па праспекце ў бел-чырвона-белай вопратцы

Затрыманне 42-гадовай Ірыны Бянькоўскай 25 сакавіка трапіла на відэа відавочцаў. Пасля затрымання яе даставілі ў Кастрычніцкае РУУС і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне, а пазней адпусцілі дадому, паведамляюць праваабаронцы.

13.04.2021 / 16:17

12 красавіка Ірына прыйшла ў суд па позве, дзе яе справу разглядзела суддзя Вольга Няборская. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які пераконваў, што «Бянькоўская ўзяла ўдзел у мітынгу, знаходзячыся ў групе людзей, і выказвала сваё стаўленне да дзейнай улады».