Сіноптыкі: 9 красавіка — да +12

9 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

09.04.2021 / 07:07

Вецер паўднёва-заходні парывісты, месцамі па паўночным захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +7..+12°C.

У Мінску пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра раніцай 0..-2°C, днём +8..+10°C, увечары +3..+5°C.

Nashaniva.com