У Салігорску падлеткі скралі ў таварыша грошы і адразу паехалі траціць у Мінск

У Салігорскі РАУС звярнулася жанчына: з кватэры зніклі 360 рублёў, якія падарылі сыну на дзень нараджэння, аднак слядоў пранікнення ў жыллё не было, паведамляе абласная міліцыя.

07.04.2021 / 15:37

Супрацоўнікі міліцыі хутка раскрылі справу. Грошы скралі 15-гадовыя таварышы сына, якіх ён сам запрашаў на дзень нараджэння.

Пакуль бацькі былі на працы, школьнік прыводзіў дадому сяброў. Аб тым, што яму былі падораныя грошы, ім было вядома, бо былі пры гэтым. Аднойчы на непрацяглы час ён пакінуў гасцей без нагляду. Яны і скралі грошы з кашалька.

Прычым амаль адразу на маршрутцы адправіліся ў Мінск, дзе грошы патрацілі за вечар і ноч: наведалі некалькі устаноў грамадскага харчавання і гулялі па сталіцы. Раніцай вярнуліся ў Салігорск.

Пасля дзеці прызналіся, што крадзеж задумалі загадзя і напрасіліся ў госці пасля дня нараджэння ўжо з намерам скрасці грошы.

Nashaniva.com