Журналістку Дар'ю Чульцову паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да экстрэмізму»

06.04.2021 / 18:11

Тры закладніцы. Чаму сядзяць журналісткі Андрэева, Чульцова, Барысевіч — ФІЛЬМ

«Белсат» паведамляе, што журналістку паставілі на ўлік у СІЗА, як і Кацярыну Андрэеву.

Напомнім, Дар'я Чульцова была затрымана разам з Кацярынай Андрэевай 15 лістапада пасля стрыму на «Белсаце» з плошчы Перамен. З той пары дзяўчыны знаходзяцца за кратамі. 18 лютага суддзя Наталля Бугук прысудзіла журналісткам па два гады калоніі.

Nashaniva.com