У цэнтры Мінска з'явіўся новы пешаходны мост цераз Свіслач ФОТА

Яшчэ летам 2019 года стала вядома, што ў раёне Зыбіцкай вуліцы ў Мінску з'явіцца пешаходы мост цераз Свіслач. І вось у красавіку 2021-га канструкцыя ўжо амаль завершана. Праект сучаснага моста стварыла і рэалізоўвала архітэктурнае бюро Varabyeu Partners. 

06.04.2021 / 17:56

Так мост выглядаў на рэндары

Мост выйшаў досыць круты, так атрымалася праз тое, што неабходна было ўлічыць магчымасць чысціць пойму ракі адмысловай тэхнікай. Каб не слізгацца ў халады, яго зробяць з падагрэвам і адмысловым пакрыццём. 

Незвычайнае ў мосце шырынёй 3,7 метра — агароджа, яна зробленая з картэнаўскай сталі (CORrosion TENsile Steel), трывалай да карозііі, на выгляд быццам паржавелай. Урачыста адкрыць мост абяцаюць неўзабаве, пакуль канкрэтныя даты не называюцца. 

Фота Надзеі Бужан