Панядзелак аказаўся рэкордным па колькасці раённых маршаў — Уручча, Арлоўская, Захад ВІДЭА

06.04.2021 / 00:06

У панядзелак, 5 красавіка, у розных раёнах Мінска прайшоў шэраг дваровых маршаў. Чытачы «Нашай Нівы» паведамлялі пра шматлікія шэсці на Захадзе, ва Уруччы, у раёне вуліцы Арлоўскай і ў іншых месцах. У найбуйнейшым з іх колькасць удзельнікаў складала каля 100 чалавек.

Такая колькасць маршаў за дзень рэкордная ў 2021 годзе.

Nashaniva.com